У Віцебску фізрука асудзілі за інтымную сувязь з 14-гадовай школьніцай

У Віцебску фізрука асудзілі за інтымную сувязь з 14-гадовай школьніцай

Суд Віцебскага раёна асудзіў былога настаўніка фізкультуры адной са школаў у Віцебскім раёне, якога падазравалі ў інтымнай сувязі з 14-гадовай вучаніцай. Бліжэйшыя восем гадоў мужчына правядзе ў калоніі строгага рэжыму, піша tut.by.

Здарэнне адбылося ў 2016 годзе ў адным з аграгарадкоў у Віцебскім раёне. У інтымную сувязь уступілі 61-гадовы настаўнік фізкультуры і 14-гадовая школьніца. Мужчыну арыштавалі, а васьмікласніцу маці перавяла ў іншую школу, бо ў папярэдняй яе зацкавалі дзеці.

Спярша на настаўніка пачалі крымінальную справу за палавыя зносіны ды іншыя дзеянні сексуальнага характару з асобай, якая не дасягнула 16-гадовага ўзросту. Потым, як кажа маці дзяўчыны, перакваліфікавалі на згвалтаванне заведама непаўналетняй.

На судзе настаўнік адмаўляў сваю віну, але следства яе даказала, кажа жанчына. Пракурор прасіў для абвінавачанага дзевяць  гадоў пазбаўлення волі, але суд пастанавіў, што дастаткова будзе і васьмі.

Дарэчы, сам судовы працэс быў закрытым. Рашэнне суда яшчэ не набыло моц, абвінавачаны збіраецца яго абскардзіць.

У новым навучальным годзе дзяўчынка пойдзе вучыцца ў тую ж школу, куды яе перавялі пасля скандалу з настаўнікам фізкультуры. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі