У Віцебску гарэў цэх завода "Візас"
23 красавіка ў 22:37 віцебскім ратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у будынку па праспекце Фрунзе, паведамляе прэс-служба МНС.
Прыбыўшы на месцы выкліку, ратавальнікі пабачылі агонь у вытворчым цэху ААТ "Візас". На момант узнікнення пажару ў будынку нікога не было, пацярпелых пры здарэнні няма. Як высветлілася пазней, цэх не эксплуатаваўся.
Супрацоўнікі МНС ліквідавалі пажар. Агонь пашкодзіў маёмасць і шыбы, закураныя сцены.
Прычына пажару высвятляецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.