У Віцебску гарэў швейны цэх на прыватным прадпрыемстве

У Віцебску гарэў швейны цэх на прыватным прадпрыемстве

У Віцебску гарэў швейны цэх у будынку ААТ “Праца-Віцебск”. Паводле інфармацыі МНС, узгаранне адбылося раніцай 21 снежня ў памяшканні раскрою тканінаў, якое займае прыватнае прадпрыемства “Палінушка”.

Агнём знішчаныя тры швейныя машынкі, два сталы для раскрою, 15 рулонаў тканіны, а таксама плотэр, шафа для дакументаў і аконны праём. Прычыны пажару высвятляюцца.

Усяго за мінулыя суткі ў Віцебскай вобласці зарэгістравана 4 пажары. У ноч на суботу ў Віцебску гарэла лазня, якая належыць мясцоваму жыхару, у Оршы адбылося ўзгаранне ў прыватным доме. Яшчэ адзін пажар быў у вёсцы Сечанка Гарадоцкага раёна — там загарэўся жылы дом.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі