У Віцебску міліцыя прыйшла па ўхіліста, на яго абарону ўсталі маці і цётка

На позвы з ваенкамата жыхар Віцебска не рэагаваў / Ілюстрацыйнае фота mlyn.by
На позвы з ваенкамата жыхар Віцебска не рэагаваў / Ілюстрацыйнае фота mlyn.by

У Віцебску дзве жанчыны зрабіліся фігуранткамі крымінальнай справы пасля таго, як паспрабавалі адгаварыць міліцыю забіраць у войска сваяка, піша "Зеркало". Адна з жанчын — маці ўхіліста, другая — цётка.

Перадгісторыя такая: 21-гадовы хлопец праігнараваў некалькі позваў з ваенкамата, пасля чаго па яго прыйшлі супрацоўнікі міліцыі. Іх сустрэлі жанчыны. Спачатку прасілі пакінуць хлопца ў спакоі, потым паспрабавалі не пусціць міліцыянтаў у дом, адштурхоўвалі іх.

У выніку сілавікі затрымалі ўсіх. На жанчын заведзеная крымінальная справа, паведамляецца, што ім пагражае да 6 гадоў зняволення.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі