У Віцебску мужчына загінуў пад цягніком
Каля 9-й гадзіны вечара 16 снежня ў Віцебску міліцыянтам паступіла паведамленне ад машыніста дызель-цягніка "Віцебск — Полацк". Ён паведаміў, што каля вёскі Біцелева ён збіў мужчыну, які пераходзіў чыгуначную каляіну па-за пешаходным насцілам.
Як паведамляе прэс-служба віцебскай міліцыі, мужчына не быў пазначаны святловяртальнымі элементамі. Машыніст дызель-цягніка ўжыў экстранае тармажэнне і падаваў сігналы вялікай гучнасці.
Высветлілася, што пад цягнік трапіў 59-гадовы мужчына. Па словах суседзяў, ён вёў асацыяльны лад жыцця, займаўся зборам шклотары, кардону, злоўжываў спіртным.
Фота: rewalls.com