У Віцебску падлеткі каталіся на крыгах

Двух дзевяцікласнікаў знялі з крыгі ратавальнікі на Заходняй Дзвіне ў Віцебску.
Юнакі гулялі ўвечары па беразе ў раёне Плошчы Перамогі, вырашылі пакатацца і пачалі скакаць з адной крыгі на другую, пакуль не апынуліся амаль на сярэдзіне ракі.

На шчасце хлопцаў, людзі заўважылі іх і патэлефанавалі ратавальнікам. Падлеткам працягнулі рассоўную лесвіцу, па якой яны дабраліся да берага.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі