У Віцебску паставілі памятны знак у гонар АМАПа — беркута

У Віцебску паставілі памятны знак у гонар АМАПа — беркута

У Віцебску 16 лістапада ўрачыста адкрылі памятны знак у гонар супрацоўнікаў АМАП, перадае Радыё "Свабода"

Помнік ўяўляе з сябе беркута — сімвал Атрада міліцыі асаблівага прызначэння. На пастаменце — дэвіз "Законнасць, гонар, адвага". Аўтарам беркута, які сядзіць на пастаменце ў дзіўнай позе, стаў віцебскі скульптар Сяргей Сотнікаў.

Памятны знак з'явіўся напярэдадні 30-х угодкаў спецпадраздзялення міліцыі, якія будуць адзначацца 22 лістапада. Паставілі знак на ўскраіне горада — каля дома №2 на Старабабінавіцкім тракце, дзе базуецца Віцебскі абласны АМАП.

Байцы АМАП вядомыя ўдзелам у разгоне апазіцыйных мітынгаў і дэманстрацый як у Мінску, так і ў іншых гарадах краіны.

У Віцебску паставілі памятны знак у гонар АМАПа — беркута
Фота: svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі