У Віцебску распачалі крымінальную справу па факце знікнення трох падлеткаў

У Віцебску распачалі крымінальную справу па факце знікнення трох падлеткаў

У Віцебску распачалі крымінальную справу па факце знікнення трох падлеткаў. Яны жылі ў шматдзетнай сям'і. Раніцай 7 сакавіка 18-гадовы Руслан, 16-гадовы Цімур і 15-гадовая Кацярына пайшлі ў школу, аднак там не з'явіліся і дахаты не вярнуліся.

Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца УСК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава, мяркуецца, што падлеткі накіраваліся ў раён Білева ў Віцебску, адкуль на спадарожным транспарце даехалі да Ліёзна. Там яны трапілі на камеры відэаназірання, калі набывалі прадукты харчавання. Праваахоўнікі не выключаюць, што дзеці паехалі ў Смаленск.

Вядома, што перад сыходам з дому хлопцы і дзяўчына напісалі запіску, ўзялі свае пашпарты і грошы. Пошукам займаліся супрацоўнікі органаў унутраных спраў. Як стала вядома, падлеткаў знялі з цягніка аж у Хабараўску. За імі ўжо паляцелі бацькі.

У Віцебску распачалі крымінальную справу па факце знікнення трох падлеткаў
Фота: sk.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі