У Віцебску распрацоўваюць “хуткія” зарадкі для электрамабіляў

У Віцебску распрацоўваюць “хуткія” зарадкі для электрамабіляў

Савет міністраў зацвердзіў праграму па стварэнні адзінай сеткі для зарадкі электрамабіляў. Пакуль у Беларусі няма прадпрыемства, якое займалася б вытворчасцю прылад для хуткай зарадкі акумулятараў, таму імпарцёраў прылад вызваляць ад ПДВ.

Распрацоўкай айчыннай хуткай (у рэжыме “Mode 4”) зарадкі для электрамабіляў займаецца віцебскі завод “Віцязь”. Раней прадпрыемства выпусціла станцыю для “доўгай” зарадкі — "Віцязь EC-301", што працуе ў рэжымах “Mode 1” і “Mode 3”.

Першыя хуткія зарадкі для Tesla плануюць выпусціць у 2019 годзе. На прадпрыемстве Еўрарадыё распавялі, што праца над новай прыладай ідзе, але ёсць цяжкасці.

“Вядзём распрацоўку такой прылады, але серыйна яна яшчэ не засвоеная, — кажа галоўны канструктар завода “Віцязь” Аляксандр Барысовіч. — Думаю, што з’явіцца не раней, чым у другой палове наступнага года. Скарацілася колькасць канструктараў, а працы вельмі шмат. Ёсць праблемы з грашыма на камплектуючыя”.

На заводзе кажуць, што новую зарадку для электрамабіляў плануюць прадаваць на расійскім і еўрапейскім рынках. Ну і, натуральна, у Беларусі.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі