У Віцебску затрымалі крымінальнага аўтарытэта-вымагальніка
У Віцебску затрыманы крымінальны аўтарытэт — мужчына 1968 года нараджэння, раней неаднаразова судзімы. З верасня мінулага года па сёлетні студзень ён разам з саўдзельнікам вымагаў 10 мільёнаў рублёў і матэрыяльныя каштоўнасці ў 35-гадовага віцябляліна.
Нагодай для вымагальніцтва стаў доўг пацярпелага за раней здзейсненае адміністратыўнае правапарушэнне.
Частку грошай і каштоўнасцяў затрыманыя паспелі забраць да таго, як іх дзейнасцю занялася міліцыя. Некаторую суму грошай і каштоўнасцяў канфіскавалі падчас ператрусаў. На аўтатранспарт затрыманых накладзены арышт, паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама.