У віленскі архіў з дакументамі КДБ забраўся ўзломшчык
Яго заўважыла выпадковая міначка ўвечары 8 студзеня.
У цэнтры Вільні жанчына заўважыла мужчыну, які спрабаваў выбрацца на вуліцу праз краты на вокнах Асобнага архіва, размешчанага ў Музеі ахвяр генацыду. У гэтым архіве захоўваюцца дакументы КДБ савецкіх часоў.
Жанчына патэлефанавала ў паліцыю. Да будынка, у якім знаходзіцца музей і Віленскі акруговы суд, з'ехалася мноства экіпажаў паліцыі. У будынку спрацавала сігналізацыя.
Мужчына паспеў уцячы з кабінета, праз акно якога спрабаваў выбрацца. Аднак праз паўгадзіны паліцыя, якая правярала будынак, знайшла і затрымала ўзломшчыка, паведамляе ru.delfi.lt.
Цяпер высвятляюць, як ён трапіў у архіў. Мяркуецца, што ён мог схавацца там яшчэ днём і дачакацца, калі сыдуць супрацоўнікі.
Фота — delfi.lt