У Вілейскім раёне ў кантэйнеры для смецця знайшлі 12 жывых вожыкаў

У Вілейскім раёне ў кантэйнеры для смецця знайшлі 12 жывых вожыкаў

У Вілейскім раёне жыхарка вёскі Вязынь знайшла ў кантэйнеры для смецця 12 вожыкаў. Як піша “Наша Ніва”, жанчына выкідвала смецце і выпадкова заўважыла некалькіх звяркоў. Яе дачка дастала адтуль усіх небаракаў — дваіх выратаваць не змаглі, яны былі мёртвыя, але дзесяць выжылі.

Хутчэй за ўсё, нехта выкінуў жывёлаў у глыбокі металічны кантэйнер, бо самі яны не маглі туды залезці. Жанчыны пасадзілі вожыкаў у клетку і далі ім малака. Цяпер звяркі набіраюцца сілаў, пасля чаго іх выпусцяць на волю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі