У Вільні прайшоў канцэрт беларуска-літоўскага сяброўства (фота)

У віленскім бары PoGo прайшоў канцэрт беларуска-літоўскай салідарнасці, на якім выступілі "хлапечая" каманда з Беларусі і "дзявочая" з Літвы.
In GVK, “вельмі малады” (як было напісана ў прэс-рэлізе) фанк-гурт з Вільні, які складаецца цалкам з дзяўчат і мінскі гурт HandMadE, у якім, як вядома, граюць выключна хлопцы. Фотарэпартаж пра салідарнаць і гендэрны баланс глядзіце ніжэй.

Дзяўчынкі з In GVK, насамрэч, аказаліся “вельмі маладымі”, прычым самай маладой з іх усяго чатырнаццаць год, астатнім – па пятнаццаць. Сяброўкі пазнаёміліся ў школе. Як вядома, шмат сённяшніх музычных зорак пачыналі менавіта ў такіх вось школьных гурточках  – невядома толькі, як дзяўчынкі праходзяць пашпартны кантроль у клубах, куды іх запрашаюць выступаць :)

Удзельнікі беларускага гурта HandMadE граюць музыку ў стылі рэгі, выконваюць пераважна ўласныя песні на беларускай і рускай мовах, часам, з цяжкасцю, але ж размаўляюць па-англійску і, па ўсім мяркуючы, вельмі любяць вершы свайго сябра Глеба Лабадзенкі.
 
Гэта была не апошняя сустрэча беларускіх і літоўскіх музыкаў: падобныя Аб’яднаны цэнтр беларускіх ініцыятыў збіраецца праводзіць штомесяц. Акрамя таго, у планах цэлы беларуска-літоўскі фэст, удзел у якім возьмуць па восем гуртоў з кожнага боку.























Фота аўтара

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі