У Вінніцы расійскія войскі цалкам знішчылі мясцовы аэрапорт
Аэрапорт у Вінніцы / fbc.ua
У Вінніцы расійскія войскі цалкам знішчылі мясцовы аэрапорт. У яго прыляцела 8 ракет. Пра гэта расказаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Ён у чарговы раз звярнуўся да заходніх лідэраў і палітыкаў з патрабаваннем закрыць неба над Украінай:
— Закрыйце неба над Украінай! Для ўсіх гэтых тэрарыстаў. Зрабіце гуманітарную зону! Мы людзі! І гэта ваш абавязак абараняць людзей! І вы гэта можаце! Калі вы гэтага не зробіце і не дасце нам хаця б самалёты, каб мы маглі сябе самі абараніць, можна зрабіць адну выснову, што вы таксама хочаце, каб нас павольна забівалі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.