У віншаванні з гадавінай паўстання Каліноўскага Зяленскі не згадаў Беларусь

У Варшаве ўшанавалі памяць паўстанцаў 1863 года / twitter.com/prezydentpl
У Варшаве ўшанавалі памяць паўстанцаў 1863 года / twitter.com/prezydentpl

23 студзеня ў Варшаве адбыліся ўрачыстасці з нагоды 160-й гадавіны паўстання Кастуся Каліноўскага (у Польшчы яго называюць Студзеньскім паўстаннем). У мерапрыемстве прынялі ўдзел прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, якія пасля ўрачыстай часткі сустрэліся са Святланай Ціханоўскай.

Ад Украіны афіцыйна прысутнічаў амбасадар, які ўсклаў вянок да мемарыяльнай дошкі і зачытаў ліст Уладзіміра Зяленскага. У ім прэзідэнт Украіны згадаў народы, якія 160 гадоў таму аб'ядналіся падчас паўстання. Пры гэтым у лісце Зяленскага не была згаданая Беларусь.

"160 гадоў таму нашы народы аб'ядналі свае сілы, устаўшы плячом да пляча супраць расійскага імперыялізму. Студзеньскае паўстанне паскорыла нацыянальнае адраджэнне і вызваленчы рух на тэрыторыі сучаснай Украіны, Польшчы і Літвы", — гаворыцца ў лісце ўкраінскага прэзідэнта.

Гітанас Наўседа, пішучы ў Твітары пра ўрачыстасці, згадаў толькі Літву і Польшчу. Затое Анджэй Дуда напісаў пра сваю веру ў тое, што свабода і воля да самавызначэння возьмуць верх і ў Беларусі.

Нацыянальна-вызваленчае паўстанне 1863-1864 гадоў адбывалася на землях Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны, якія ўваходзілі ў склад Расійскай імперыі. На тэрыторыі Беларусі паўстанцамі кіраваў Кастусь Каліноўскі, чыё імя сёння носіць беларускі полк, які ваюе за незалежнасць Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі