Зяленскі правядзе ў Бруселі перамовы з кіраўніцтвам ЕС і NATO

Уладзімір Зяленскі

Уладзімір Зяленскі / Reuters

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правядзе перамовы з кіраўніцтвам ЕС і NATO. Пра гэта ён паведаміў у сацсетках.

Зяленскі ўжо прыбыў у Брусель. Ён піша, што возьме ўдзел у пасяджэнні Еўрапейскага савета. У яго запланаваныя сустрэчы з генеральным сакратаром NATO Маркам Рутэ, прэзідэнтам Еўрасавета Антоніу Кошта, кіраўніцай Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен, "з лідарамі і кіраўнікамі ўрадаў Францыі, Германіі, Італіі, Даніі, Нідэрландаў, Польшчы, Чэхіі".

"Еўропе патрэбна моцная, адзіная пазіцыя, каб забяспечыць трывалы мір, — мяркуе прэзідэнт Украіны. — Кожнае фундаментальнае пытанне, якое закранае Еўропу — і заканчэнне вайны Расіі супраць Украіны, несумненна, з'яўляецца адным з іх — патрабуе скаардынаванай і эфектыўнай працы еўрапейскіх дзяржаў".

Тым часам краіны ЕС абмяркоўваюць адпраўку ва Украіну ад 40 тысяч да 100 тысяч міратворцаў. Яны разглядаюць дзеянні на выпадак спынення агню. Як піша Reuters са спасылкай на свае крыніцы, ўжо ў самым пачатку перамоваў узніклі рознагалоссі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі