У выбарчых камісіях-2025 будзе толькі 3% новых людзей — BELPOL
Выбары, ілюстрацыйнае фота
У выбарчых камісіях на "выбарах-2025" будзе толькі 3% новых людзей.
Усе астатнія ўдзельнічалі ў фальсіфікацыях вынікаў галасавання хаця б у адной з трох мінулых кампаній апошніх гадоў — у 2020-м, 2022-м ці 2024-м.
А 63% чальцоў выбарчых камісій удзельнічалі ва ўсіх трох кампаніях. Такія лічбы, вывучыўшы склад 265 участковых камісій, атрымала арганізацыя былых беларускіх сілавікоў BELPOL. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе арганізацыі пра тое, як працуе сістэма фальсіфікацыі выбараў у Беларусі.
Аўтары дакумента прыходзяць да высновы, што працэдура падліку галасоў на выбарчых участках сёння не мае ніякага значэння. Падмена вынікаў выбараў адбываецца на ўзроўні вышэйшых інстанцый. А за перадачу даных туды адказваюць якраз "тройкі" з правераных папярэднімі выбарчымі кампаніямі старшыні ўчастковай камісіі, яго намесніка і сакратара.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.