У выхадныя дні ў Беларусь вернецца зімовае надвор'е

У выхадныя дні ў Беларусь вернецца зімовае надвор'е

У выхадныя дні ў Беларусь вернецца зімовае надвор'е. Уначы на ўсходзе краіны тэмпература паветра будзе дасягаць мінус 12 градусаў. З-за ўплыву халоднага скандынаўскага антыцыклона ў пачатку наступнага тыдня маразы ўзмацняцца, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на сіноптыкаў.

У пятніцу, 14 снежня, на працягу сутак чакаецца ад 0 да -5 градусаў. Месцамі ў дзённыя гадзіны магчымы невялікі снег. У суботу, 15 снежня, уначы будзе ад -2 да -7 градусаў (на ўсходзе — да -9), удзень — ад 0 да -6. У асобных раёнах прагназуецца невялікі снег. Ён магчымы на захадзе раніцай і ўдзень і ў нядзелю. 16 снежня ў начныя гадзіны чакаецца ад -3 да -9 градусаў (пры праясненнях на ўсходзе — да -12), удзень — 1-7 градусаў са знакам мінус.

У панядзелак, 17 снежня, на працягу сутак тэмпература паветра складзе ад -4 да -10 градусаў. На захадзе Беларусі ўдзень прагназуецца ад 0 да -3, на ўсходзе ўначы — да мінус 15. Кароткачасовы снег і слабая завіруха магчымыя толькі ў заходніх абласцях.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі