У Японіі адкрываецца гатэль з робатам-дыназаўрам на рэцэпцыі (відэа)
У яго таксама будзе некалькі робатаў-калег.
Новы гатэль пад назвай “Хена-на гатель” неўзабаве адкрыецца ў паўднёвай частцы Японіі. Адметнасць установы ў тым, што гасцей там будуць абслугоўваць робаты. Адных паставяць на рэцэпцыі, каб вітаць і правяраць візіцёраў, іншыя будуць дастаўляць у пакоі багаж і займацца гардэробам. Прычым адзін з робатаў з’явіцца перад гасцямі ў выглядзе ветлівага дыназаўра.
Гаспадары новага гатэля кажуць, што робаты, натуральна, не змогуць замяніць усю чалавечую працоўную сілу, але яны дружалюбныя і ветлівыя, у чым не маюць канкурэнтаў.
Апроч уласна робатаў, у гэтым гатэлі, назва якога, дарэчы, перакладаецца як “дзівацкі”, ёсць шэраг іншых тэхнічных інавацый. Напрыклад, там ёсць сістэма распазнавання абліччаў, што дазваляе гасцям насіць з сабой ключ ад нумара і не здаваць яго на рэцэпцыю. Унутры саміх пакояў ёсць інтэрактыўная сістэма ўсталявання сігналізацыі і рэгулявання асвятлення.
У кожным пакоі ўсталяваныя цеплавыя панелі, якія будуць аўтаматычна павышаць ці паніжаць тэмпературу ў памяшканні да камфортнага ўзроўню, вымяраючы тэмпературу цела гасцей. Праект да таго ж мае экалагічную скіраванасць — электрычнасць у ім часткова бярэцца ад сонечнай энергіі, што дазволіць скараціць выдаткі, перадае Euronews.