У Заслаўі другі раз за месяц адключылі ацяпленне ў кватэрах

У горадзе-спадарожніку Мінска другі раз за лістапад адключылі ваду і ацяпленне. Аднак 4 лістапада пра адключэнне гарачай і халоднай вады папярэдзілі пісьмова, патлумачыўшы гэта працамі па ўрэзцы ў трубаправод. А вось 12 лістапада ваду і ацяпленне адключылі без папярэджання, піша nn.by.



Зрэшты, нават 4 лістапада папярэджанне мясцовых камунальнікаў апынулася не зусім праўдзівым. Паводле аб’яваў, ваду мусілі адключыць з 9-й па 15-ю гадзіну. Насамрэч яе адключылі пасля 16-й і аж да раніцы.



У той вечар у цэнтры Заслаўя можна было пабачыць групы мясцовых жыхароў з кайстрамі, якія шукалі ваду ў вулічных калонках. У мясцовых крамах раскупілі пітную ваду.



Фота — nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі