У збітых украінцамі расійскіх самалётах і верталётах было не 9, а 11 чалавек

Збіты расійскі верталёт / Скрыншот з відэа
Збіты расійскі верталёт / Скрыншот з відэа

У збітых 13 траўня на Браншчыне расійскіх двух самалётах (Су-34 і Су-35), а таксама ў двух верталётах (Мі-8МТПР-1) было не 9, а 11 чалавек, паведамляюць расійскія прапагандысты. Спачатку сцвярджалася, што экіпажы верталётаў складалі тры чалавекі, насамрэч — чатыры. У іх склад уваходзілі аператары апаратуры радыёэлектроннай барацьбы.

З экіпажаў ніхто не выжыў. У пошуках целаў загінулых улады Браншчыны прасілі дапамогі мясцовых жыхароў.

Расійскія ўлады дагэтуль афіцыйна не прызналі, што за адзін дзень былі збітыя два самалёты і два верталёты. Аднак 15 траўня падчас нарады з вайскоўцамі пра гэта расказаў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, пасля здарэння ў Беларусі войскі супрацьпаветранай абароны былі прыведзены ў павышаную баявую гатоўнасць. 

Эксперты мяркуюць, што расійская авіягрупа, якая ўдзельнічала ў абстрэлах Украіны, трапіла ў засаду, якую арганізавала ўкраінская супрацьпаветраная абарона.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі