У Беларусі войскі СПА знаходзяцца ў павышанай баявой гатоўнасці

У панядзелак Аляксандр Лукашэнка сустракаўся з вайскоўцамі ў бункеры / president.gov.by
У панядзелак Аляксандр Лукашэнка сустракаўся з вайскоўцамі ў бункеры / president.gov.by

У Беларусі войскі Супрацьпаветранай абароны знаходзяцца ў павышанай баявой гатоўнасці. Як паведамляе БЕЛТА, так у Мінску адрэагавалі на збітую ў суботу ў Бранскай вобласці расійскую авіягрупу — два самалёты і два верталёты (Су-34, Су-35 і два Мі-8). Расійскія ўлады дагэтуль афіцыйна не пацвердзілі гэтыя страты.

15 траўня падчас нарады з вайскоўцамі на цэнтральным камандным пункце Ваенна-паветраных сіл і войскаў Супрацьпаветранай абароны пра гэта гаварыў Аляксандр Лукашэнка: "Трое сутак пасля падзей побач з намі. Я маю на ўвазе ў Бранскай вобласці, калі былі збітыя чатыры паветраныя судны. Мы вымушаныя былі на гэта рэагаваць. З таго часу мы знаходзімся ў больш павышанай гатоўнасці — нашы войскі".

Абстаноўка не крытычная, але ёсць насцярожваючыя фактары, адзначыў Лукашэнка. Яго цікавіла сітуацыя "вакол краіны" і перспектывы яе развіцця. Можна меркаваць, што гаворка ішла пра чаканы контрнаступ украінскага войска і пра новыя магчымасці ўкраінцаў пасля чарговых паставах заходняй вайсковай тэхнікі і ўзбраенняў. 

У Беларусі войскі СПА знаходзяцца ў павышанай баявой гатоўнасці

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі