У Жлобіне ў ДТЗ загінуў кіроўца "Фальксвагена", 5-гадовы хлопчык шпіталізаваны

У Жлобіне ў ДТЗ загінуў кіроўца "Фальксвагена", 5-гадовы хлопчык шпіталізаваны

У аўтааварыі ў Жлобіне 1 верасня загінуў чалавек, піша прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама

ДТЗ адбылося каля 9-й гадзіны раніцы. Вінаваўцам аварыі называюць 25-гадовага кіроўцу аўтамабіля "Опель Марыва". Паводле інфармацыі ДАІ, мужчына быў нецвярозы. 

Ён ехаў па крайняй левай паласе па мосце па вуліцы Палявой. З-за няправільна выбранай хуткасці ён не справіўся з кіраваннем, выехаў на сустрэчную паласу і ўрэзаўся "Фальксваген Гольф", які ехаў насустрач яму.

57-гадовы кіроўца "Фальксвагена" ад атрыманых траўмаў памёр на месцы інцыдэнту. Траўмы атрымаў 5-гадовы хлопчык, які ехаў пасажырам у гэтай машыне. Яго шпіталізавалі ў хірургічнае аддзяленне жлобінскай лякарні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі