У Жодзіне на Дзень святога Валянціна закаханыя пракаціліся на БелАЗах (фота)

У Жодзіне на Дзень святога Валянціна закаханыя пракаціліся на БелАЗах (фота)

Жодзінскае прадпрыемства БелАЗ прадало на Дня святога Валянціна 25 падарункавых сертыфікатаў на 10-хвілінную паездку на 130-тонным самазвале. Замест выходных строяў тут выдавалі рабочыя камізэлькі, а замест кветак — цацачныя мадэлі “БелАЗаў”. Каб патрапіць на на самазвал вышынёй 6 метраў, закаханым трэба было прайсці тэхніку бяспекі і надзець спецвопратку, паведамляе Радыё Свабода.

Некаторыя скарысталіся акцыяй, каб прыехаць сюды сям’ёй — па святочным сертыфікаце за 655 тысяч можа праехаць два чалавекі, а не адзін, як у звычайныя дні. Большасьць паездак праводзяць сёння. Але некалькі чалавек запісаліся на катанне на суботу, 13 лютага.

Завод БелАЗ стаў адкрытым для ўсіх жадаючых толькі ў 2015 годзе, калі кіраўніцтва прыняло праграму развіцця прамысловага турызму. Раней звычайны чалавек мог сюды патрапіць толькі на дзень адчыненых дзвярэй, а зараз — хто заўгодна.

За паўгады праграмы прамысловага турызму завод наведалі 3 125 беларусаў і 173 замежныя турысты.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі