У Жодзіне праз "дэстабілізацыю абстаноўкі" закрыты гарадскі тэлеканал

У Жодзіне праз "дэстабілізацыю абстаноўкі" закрыты гарадскі тэлеканал

У Жодзіне праз "матэрыялы, якія дэстабілізуюць абстаноўку" закрыты гарадскі тэлеканал "Сфера". Пералічаныя канкрэтныя прычыны: "рэпартажы і відэа з гвалтоўнымі разгонамі пікетаў замежнага паходжання", "меркаванні замежных палітолагаў", "рэтрансляцыя матэрыялаў з каналаў, забароненых на тэрыторыі Беларусі", заклікі да забастовак. Дакумент пра гэта публікуе тг-канал @motolkohelp.

Жодзінскі тэлеканал "Сфера" прыпыніў вяшчанне ў пятніцу, 14 жніўня. Яго дырэктара, Эльшада Акберава, адхілілі ад пасады. Апошнімі кроплямі для ўладаў сталі трансляцыя ў эфіры "Сферы" звароту былых жодзінскіх міліцыянтаў да сваіх калег, а таксама праграм расійскіх блогераў Іллі Варламава і Максіма Каца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі