У жорсткім ДТЗ у Мінску загінулі два чалавекі
Жорсткае ДТЗ са смяротным вынікам адбылося ў Мінску каля 9-й гадзіны раніцы 14 верасня. Пра гэта прэс-служба ўпраўлення МНС па Мінску паведаміла ў сацсетках.
Інцыдэнт адбыўся на вуліцы Сядых. Легкавік "Мазда 6" урэзаўся ў дрэва. На месцы здарэння ратавальнікі выявілі двух мертвых мужчын. Супрацоўнікі МНС дэблакавалі іх.
#Минск ул.Седых,16 (напротив). ДТП: легковушка(Мазда 6) врезалась в дерево. На месте происшествия обнаружены двое мужчин без признаков жизни. Спасатели проводили работы по деблокировке. pic.twitter.com/mB0qJR9CAw
— МЧС Минска (@112MINSK) September 14, 2018