У журы кінапрэміі "Залаты глобус" увайшлі два беларускія крытыкі

Прэмія "Залаты глобус" / currentaffairs.adda247.com
Прэмія "Залаты глобус" / currentaffairs.adda247.com

У журы прэміі "Залаты глобус-2024" афіцыйна ўключаныя беларускія кінакрытыкі Ірэна Кацяловіч і Максім Карпіцкі, піша Reform.by.

Golden Globe Awards — гэта самая вядомая амерыканскай кінаўзнагарода. Яе прысуджае Галівудская асацыяцыя замежнай прэсы з 1944 года за працы ў кінафільмах і тэлевізійных карцінах.

Дарэчы, Кацяловіч летась ужо ўваходзіла ў склад журы, стаўшы там першай у гісторыі прадстаўніцай Беларусі.

"Мне сімпатычнае імкненне прэміі да разнастайнасці воўтэраў (лаўрэаты прэміі выбіраюцца праз галасаванне, удзельнікамі якіх акурат з’яўляюцца новыя і сталыя сябры журы. — Reform.by), як і тое, што на ўручэнні мінулай прэміі выступіў Уладзімір Зяленскі, чаго, напрыклад, не дазволілі зрабіць на “Оскары”. Таму калі я атрымала прапанову прайсці адбор яшчэ раз, доўга не думала", — каментуе Кацяловіч.

Фінальнае галасаванне па вызначэнні пераможцаў "Залатога глобуса" пройдзе ў снежні 2023 года, урачыстая цырымонія — на пачатку студзеня наступнага года.

Сёлета пераможцам 80-й прэміі "Залатога глобуса" быў прызнаны фільм "Фабельманы" Стывена Спілберга.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі