У жыхара Гродна знайшлі буйную партыю наркотыкаў і псіхатропаў (фота)

У жыхара Гродна знайшлі буйную партыю наркотыкаў і псіхатропаў (фота)

У Гродне 39-гадовы мясцовы жыхар захоўваў буйную партыю наркотыкаў і псіхатропаў. Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, усё пачалося з затрымання яшчэ ў канцы верасня дваіх мужчын. У аднаго з іх, 36-гадовага мясцовага жыхара, знайшлі больш за грам марыхуаны. Была распачатая крымінальная справа. Высветлілася, што наркотыкі ён атрымаў ад свайго знаёмага. У кватэры апошняга і знайшлі больш за 400 грамаў марыхуаны, некалькі грамаў гераіну, а таксама асабліва небяспечныя псіхатропныя рэчывы, прыстасаванні для вырабу наркотыкаў.

Следчыя высветлілі, што 39-гадовы жыхар Гродна вырабляў марыхуану з канопляў, якія вырошчваў у лесе каля горада. На тым месцы праваахоўнікі знайшлі яшчэ больш за 2,5 кг наркотыкаў.

Працягваецца расследаванне крымінальнай справы. Вядома, што раней мужчыны не прыцягваліся да крымінальнай адказнасці, мелі высокааплатную працу.

Фота: sk.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі