У Жыткавіцкім лясгасе змагаліся з вялікім лясным пажарам

Лясны пажар (ілюстрацыйнае фота)

Лясны пажар (ілюстрацыйнае фота) / t.me/minleshoz/

У Жыткавіцкім лясгасе ў Гомельскай вобласці змагаліся з вялікім лясным пажарам. У Міністэрстве лясной гаспадаркі сцвярджаюць, што яго ўжо ўдалося лакалізаваць.

Агульная плошча пажару ацэньваецца прыкладна ў 5,8 гектара (амаль 2 гектара — балота). Для яго ліквідацыі задзейнічалі больш за дзясятак адзінак тэхнікі і каля 60 чалавек з дзяржлесааховы. Дапамогу аказалі Палескі лясгас, Нацпарк "Прыпяцкі" і ратавальнікі.

Прычына ўзнікнення ляснога пажару невядомая.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі