У ЗША памерла найстарэйшая жыхарка Зямлі

У ЗША памерла найстарэйшая жыхарка нашай планеты. Джэралін Тэлі жыла ў Дэтройце, ёй было 116 гадоў.

Тэлі паспела пажыць у трох стагоддзях — XIX, XX i XXI. Яна нарадзілася 23 траўня 1899 года ў горадзе Монтроўз у штаце Джорджыя. Яе дзявочае прозвішча — Курц. У сям'і было 11 дзяцей. З дзяцінства Джэралін даводзілася працаваць на ферме. У 1936 годзе яна ўзяла шлюб, праз год нарадзілася дачка. Яе муж памёр у 1988-м ва ўзросце 95 гадоў.

Жанчына да 104 гадоў гуляла ў боўлінг і сама касіла газон. Да 114 гадоў яна ездзіла на рыбалку.

Найстарэйшай жыхаркай Зямлі Джэралін Тэлі стала 6 красавіка 2015-га, пасля смерці Гертруды Уівер. Памерла доўгажыхарка 17 чэрвеня.

Цяпер найстарэйшай жыхаркай планеты лічыцца 115-гадовая амерыканка Сюзана Мушат Джонс.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі