У ЗША памерла вядомая пісьменніца-фантаст Урсула Ле Гуін

У ЗША памерла вядомая пісьменніца-фантаст Урсула Ле Гуін

У ЗША на 89-м годзе жыцця пасля працяглай хвробы памерла вядомая пісьменніца-фантаст Урсула Ле Гуін, інфармуе “Бі-Бі-Сі”. Сваё першае апавяданне яна напісала ў 11 гадоў. На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў выйшлі з друку шматлікія раманы ў жанрах фэнтэзі і навуковай фантастыкі, якія дагэтуль выдаюцца мільённымі накладамі. Агулам пісьменніца напісала больш за два дзясяткі кніг і звыш сотні апавяданняў. Гэта таксама была паэзія, дзіцячыя кнігі, публіцыстыка.

Урсула Ле Гуін скончыла Гарвардскі і Калумбійскі ўніверсітэты, спецыялізавалася на сярэднявечнай раманскай літаратуры. Яе муж — прафесар гісторыі Чарльз Ле Гуін. У іх трое дзяцей.

У 2000 годзе Бібліятэка кангрэса ЗША абвесціла Урсулу Ле Гуін жывой легендай за яе ўнёсак у амерыканскую культурную спадчыну. А славуты пісьменнік Сцівен Кінг назваў яе не проста пісьменніцай-фантастам, а “іконай літаратуры”. Яна, дарэчы, атрымала некалькі вышэйшых узнагарод у жанрах навуковай фантастыкі і фэнтэзі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі