У ЗША застрэлілі аўчарку з Беларусі, якая служыла ў паліцыі з 2018 года

Аўчарка Нікс пражыла 7 гадоў

Аўчарка Нікс пражыла 7 гадоў / facebook.com/RockfordIllinoisPoliceDepartment/

У ЗША застрэлілі аўчарку з Беларусі, якая служыла ў паліцыі з 2018 года. 28-гадоваму забойцы пагражаюць дзясяткі гадоў зняволення.

У канцы студзеня ў прыгарадзе Чыкага Рокфардзе ў амерыканскім штаце Ілінойс паліцэйскія прыехалі на выклік аб выпадку хатняга гвалту. Падазраваны паспрабаваў уцячы, пачалася пагоня. Аўчарка Нікс дагнала мужчыну, але ён зрабіў тры стрэлы ў яе, якія аказаліся смяротнымі. Далей была перастрэлка зламысніка з паліцэйскімі, у выніку якой яго паранілі і затрымалі.

Нікс было сем гадоў. Навучанне па выяўленні наркотыкаў, адсочванні людзей і затрыманні яна прайшла ў канцы 2018-га і была залічана ў кіналагічны атрад. У памяць пра сабаку з Беларусі ў Рокфардзе 17 лютага правядуць паніхіду.

У ЗША застрэлілі аўчарку з Беларусі, якая служыла ў паліцыі з 2018 года
b103rockford.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі