Участковы выдаткаваў на дабрачыннасць "кампенсацыю маральнай шкоды"

Дзмітрый Казаренко уручае сертыфікат на суму ў 500 рублёў дырэктару інтэрната для састарэлых / УУС Брэсцкага аблвыканкаму
Дзмітрый Казаренко уручае сертыфікат на суму ў 500 рублёў дырэктару інтэрната для састарэлых / УУС Брэсцкага аблвыканкаму

Участковы інспектар міліцыі Пружанскага РАУС Дзмітрый Казаранка падарыў дому састарэлых "кампенсацыю маральнай шкоды", паведамляе "Першы Рэгіён". Падарунак — сертыфікат на суму ў 500 рублёў — дастаўся Шаршэўскаму псіханеўралагічнаму дому-інтэрнату для састарэлых і інвалідаў.

Міліцыянт атрымаў маральную кампенсацыю ў памеры 300 рублёў у выніку суда над жанчынай, якая нібыта абразіла Дзмітрыя Казаранку ў сацсетках. Яна была прызнана вінаватай, прысуджана да двух гадоў "хатняй хіміі" і заплаціла 300 рублёў участковаму за прычыненне маральнай шкоды.

"У святле постэлектаральных падзей міліцыянт апынуўся на шляху негатыўна настроенай жанчыны, якая ў адным з телеграм-каналаў распаўсюджвала паклёп і абразы ў адрас супрацоўніка міліцыі", — так расказала аб сітуацыі УУС Брэсцкага аблвыканкаму.

Уручэнне сертыфіката адбывалася ва ўрачыстай абстаноўцы. Кіраўніцтва інтэрната выказала словы ўдзячнасці ў адрас Казаранкі за так патрэбную дапамогу.

"Хачу падзякаваць вам за аказанне нам дабрачыннага жэсту. Не часта так бывае, хацелася б часцей, каб такія людзі з'яўляліся і столькі ўвагі рабілі нам", — сказаў дырэктар установы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі