Угодкі УНОВИСа ў Віцебску адзначылі рэкламісцкай прэміяй (фота)

У Віцебскім музеі "Цэнтр сучаснага мастацтва" прайшла незвычайная творчая акцыя. уручаныя прэміі "УНОВИС-Гранд" і "УНОВИС-Лапаць" за лепшую і горшую рэкламу ў горадзе. Як паведаміла агенцтву "БелаПАН" дырэктар цэнтра Валянціна Кірылава, цягам некалькіх тыдняў яго супрацоўнікі фатаграфавалі шыльды на віцебскіх вуліцах і крамах. Сабраны матэрыял прааналізавалі прадстаўнікі Беларускага саюза дызайнераў. Лепшыя праекты візуальных аб'ектаў вырашана было ўзнагародзіць сертыфікатам "УНОВИС-Гранд", а аўтарам горшых прысудзіць "УНОВИС-Лапаць".





"УНОВИС-Гранд" прысуджаны дзвюм кавярням — "Віцебская карчма" і "Melody". Падчас узнагароджання было сказана, што першая кавярня "прафесійна, лаканічна і выразна ўвасобіла ідэю старой віцебскай карчмы", а другая пісьменна аформіла інтэр'ер і шрыфтавое рашэнне шыльды.



"УНОВИС-Лапаць" атрымалі адразу дзевяць аб'ектаў: гатэль "Эридан", аптэка на вуліцы Суворава, фотаатэлье на гэтай жа вуліцы, лазня № 2, пакунак "Витебского чая", рэкламны шчыт рэстарацыі "Усадьба", адзін з гарадскіх Дамоў побыту, будынак гандлёвага дома "Пассаж" і малыя архітэктурныя формы — яблыкі і грушы з бетону, якія знаходзяцца ў розных месцах горада.







Незвычайная падзея ў арт-жыцці абласнога цэнтра адбылося 14 лютага. Менавіта ў гэты дзень 90 гадоў таму Казімір Малевіч стварыў у Віцебску творчае аб'яднанне УНОВИС ("Утвердители нового искусства"). Дзейнасць УНОВИСа паспрыяла таму, што горад на нейкі час набыў рэпутацыю цэнтра сусветнай культуры.

Фота: "Народныя навіны Віцебска".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі