Ухіленне ад санкцый у ЕС могуць прызнаць злачынствам
Еўракамісія рыхтуе прапанову, каб ухіленне ад санкцый у Еўрасаюзе прызнавалася злачынствам, піша Politico.
Мяркуецца, што такі крок дапаможа дзяржавам-сябрам ЕС спрасціць канфіскацыю актываў, замарожаных у рамках антырасійскіх санкцый.
Па стане на красавік краіны ЕС арыштавалі актывы прыкладна на 30 мільярдаў еўра. У іх ліку — яхты, вілы і прадметы мастацтва, якія належаць фізічным і юрыдычным асобам, якія трапілі пад санкцыі.
Напрыклад, 11 траўня паведамлялася пра арышт у Германіі 115-метровай яхты "Luna", якая належыць маскоўскаму мільярдэру Фархаду Ахмедаву. Кошт яхты ацэньваецца не менш як у 400 мільёнаў еўра.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.