Украіна байкатавала адкрыццё паралімпіяды ў Сочы

Замест поўнай каманды Украіны са сцягам выйшаў толькі адзін спартсмен — Міхаіл Ткачэнка, біятланіст і лыжнік. Астатняя каманда проста праігнаравала адкрыццё Паралімпійскіх гульняў. Такім чынам зборная Украіны паказала, што пратэстуе супраць дзеянняў Расіі.



Каманда рызыкуе атрымаць дыскваліфікацыю, але тым не менш аднагалосна падтрымала пратэст. Калі Ткачэнка нёс сцяг, стадыён скандаваў: “Украіна, Украіна!”, перадаюць замежныя інфармагенцтвы.



Зборную Украіны прадстаўляюць 23 спартсмены ва ўсіх відах спорту. Найбольшае прадстаўніцтва мае зборная ЗША, якая дэлегавала ў Сочы 80 чалавек.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі