Украіна хоча атрымаць запрашэнне ў NATO да сыходу Байдэна з пасады прэзідэнта

Уладзімір Зяленскі і Джо Байдэн 

Уладзімір Зяленскі і Джо Байдэн  / AFP/BRENDAN SMIALOWSKI

Украіна спадзяецца атрымаць запрашэнне ў NATO да таго, як Джо Байдэн пакіне Белы дом. Пра гэта піша Reuters са спасылкай на ўкраінскага амбасадара ў Паўночнаатлантычным альянсе Наталлю Галібарэнка. Паводле яе, такі крок стаў бы годнай спадчынай для прэзідэнта ЗША. "Мы лічым, што запрашэнне Украіне ў дадзены момант — гэта палітычны сігнал", — заявіла Галібарэнка.

Да прэзідэнцкіх выбараў у ЗША засталося менш за месяц. Яны запланаваныя на 5 лістапада. Вынік гэтых выбараў вельмі важны для Украіны, бо Вашынгтон з'яўляецца найбуйнейшым пастаўшчыком вайсковай дапамогі Кіеву. Кандыдат ад дэмакратаў віцэ-прэзідэнт ЗША Камала Харыс ужо заявіла пра намер падтрымліваць Украіну. А рэспубліканец Дональд Трамп пазбягае прамых адказаў на гэтае пытанне.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўжо даў зразумець, што разглядае больш хуткае запрашэнне ў NATO як частку свайго "плана перамогі". Раней у NATO ўжо заявілі, што Украіна далучыцца да яго шэрагаў. Але пакуль Кіеў знаходзіцца ў стане вайны, гэта немагчыма. Галібарэнка са свайго боку заявіла, што Кіеў не настойвае на неадкладным пачатку перамоваў аб сяброўстве, але афіцыйнае запрашэнне, на яе думку, паслужыла б магутным сігналам. На пытанне аб тым, калі Украіна хацела б атрымаць запрашэнне, яна адказала: "Чым раней, тым лепей".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі