Украіна можа нанесці прэвентыўны ракетны ўдар па Беларусі

Украіна можа нанесці прэвентыўны ракетны ўдар па Беларусі

Украіна можа нанесці прэвентыўны ракетны ўдар па Беларусі. Пра гэта ў эфіры тэлеканала "Украіна 24" заявіў сакратар Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў.

"Нашыя войскі сёння займаюцца знішчэннем расійскай вайсковай тэхнікі і рэсурсаў, якія ёсць сёння на тэрыторыі нашай краіны. Па неабходнасці, калі будзе прынятае рашэнне вярхоўным галоўнакамандуючым зрабіць гэта, яно будзе прынятае", — паведаміў Данілаў.

Ці нанясе Украіна прэвентыўны ўдар па Беларусі ў выпадку прыняцця прэзідэнтам Украіны такога рашэння? 

“Натуральна”, — адказаў на журналісцкае пытанне Данілаў.

Нагадаем, што з тэрыторыі Беларусі па Украіне быў нанесены ракетны ўдар за некалькі гадзін да расійскага ўварвання. Гэта пацвердзіў Аляксандр Лукашэнка. Акрамя таго, украінцы неаднаразова паведамлялі аб ракетных абстрэлах з боку Беларусі цягам апошніх дзён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі