Украіна можа ўтварыць асацыяцыю з ЕС у пачатку вясны
На гэты час запланаваны саміт Украіна-ЕС, дата якога пакуль не вызначаная.
Пра магчымасць падпісаць пагадненне ў гэты перыяд заявіў еўракамісар Штэфан Фюле. На яго думку, паўза, узятая Украінай, не прынясе ёй карысці, бо адкладзе яе мадэрнізацыю.
“Мы не хочам, каб гэтая паўза была няпэўнай і працягвалася назаўжды. Мы хочам даць час, які неабходны Украіне, каб вырашыць гэтыя праблемы, усе гэтыя пытанні ў руках дзяржаваў-чальцоў”, — патлумачыў Штэфан Фюле.
“Важна, што дзверы застаюцца адчыненымі, мы не адмаўляемся ад украінскага народа, мы не адмаўляемся ад еўрапейскіх памкненняў украінцаў”, — падкрэсліў еўракамісар.
21 лістапада Украіна заявіла, што прыпыняе падрыхтоўку да падпісання Пагаднення ад асацыяцыі з Еўрасаюзам, якое павінна было адбыцца на саміце Усходняга партнёрства на наступным тыдні ў Вільні. Украінскі ўрад матываваў гэты жаданнем пашырыць гандлёвыя сувязі з Расіяй. У паведамленні кабінета міністраў гаворыцца, што такое рашэнне прынятае “на карысць нацыянальнай бяспекі”, нагадвае zn.ua