Украіна не мае доказаў, што расійская ядзерная зброя ўжо дастаўленая ў Беларусь
Ядзерная зброя / twitter.com/mikailme, ілюстрацыйнае фота
Украіна пакуль не мае доказаў таго, што Расія размясціла сваю ядзерную зброю ў Беларусі. Пра гэта заявіў прадстаўнік украінскага прэзідэнта ў Вярхоўнай Радзе, сябра камітэта па пытаннях нацыянальнай бяспекі, абароны і разведкі Фёдар Веніслаўскі.
"Мы на пасяджэнні камітэта ў закрытым рэжыме заслухоўвалі прадстаўнікоў разведвальнай супольнасці Украіны. Цяпер сапраўднай доказнай базы пра тое, што ядзерная зброя ўжо перадыслакаваная на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, у нас няма", — перадае Укрінфарм словы Веніслаўскага.
Як распавядала Еўрарадыё, 16 чэрвеня Уладзімір Пуцін паведаміў, быццам першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя ў Беларусь, а астатнія прывязуць да канца года.
Яшчэ 13 чэрвеня прадстаўнікі ЗША казалі, што пакуль не бачаць прыкметаў таго, што ў Беларусь даставілі расійскую тактычную ядзерную зброю.
Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю расійскай прапагандыстцы Скабеевай заяўляў, нібыта атрымаў ад Расіі ўжо ракеты і бомбы, але "не ўсё".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.