Украіна пакуль не дасягнула поўнага агнявога кантролю над Крымам — Зяленскі

Расійскія акупанты ўжо даўно не могуць адчуваць сябе спакойна ў Крыме

Расійскія акупанты ўжо даўно не могуць адчуваць сябе спакойна ў Крыме / kommersant.ru

Украіна пакуль не дасягнула поўнага агнявога кантролю над Крымам і прылеглымі водамі. Такую заяву на саміце Крымскай платформы зрабіў украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Ён аднак перакананы, што гэта неўзабаве адбудзецца.

Зяленскі падкрэсліў, што ў Расіі ўжо няма бяспечных баз на паўвостраве або бяспечнага маршруту перамяшчэння па ім. Не можа свабодна дзейнічаць у Чорным моры і расійскі флот: "Больш не здольны апераваць у заходняй частцы мора і паступова ўцякае з Крыма, і гэта гістарычнае дасягненне".

Расія акупавала Крым у 2014 годзе. Прэзідэнт Украіны ў чарговы раз заявіў, што стаіць мэта дэакупацыі ўсёй украінскай тэрыторыі, на якой цяпер знаходзяцца расійскія войскі, у тым ліку і Крыма. Ён адзначыў тэндэнцыю, што "праўкраінскія настроі ў Крыме становяцца ўсё больш адкрытымі". І гэтага не могуць змяніць ні расійскія маштабныя рэпрэсіі, ні "свядомае засяленне Крыма сотнямі тысяч грамадзян Расіі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі