Украіна перастала купляць газ у Газпрама
Ад пятніцы "Нафтагаз Украіны" цалкам спыніў куплю газу ў расійскай кампаніі.
2 лістапада віцэ-прэм'ер Юрый Бойка заявіў, што сёлета Украіна купляе ў Расіі толькі 11 млрд кубаметраў газу, хаця яшчэ тры гады таму гэтая лічба складала 40 млрд кубаметраў.
Тым часам украінская кампанія завінавацілася "Газпраму" сотні мільёнаў долараў. Па стане на 6 лістапада "Нафтагаз Украіны" скараціў запазычанасць перад расійскай кампаніяй да 792 млн долараў, перадае interfax.by.
Тым часам стала вядома, што прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч у суботу таемна наведаў Маскву. Гэтую інфармацыю пацвердзіў прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў. Па яго словах, кіраўнікі Украіны і Расіі абмеркавалі развіццё гандлёва-эканамічных адносін дзвюх краін. Якія-небудзь падрабязнасці візіту Пяскоў паведамляць не стаў.
Арсень Яцэнюк, кіраўнік фракцыі "Бацькаўшчына", заявіў, што таемныя перамовы В. Януковіча ў Маскве з'яўляюцца падставай для імпічменту. На яго думку, гаворка ідзе пра дзяржаўную здраду.
Фота — volga.lentaregion.ru