Украіна перастала пастаўляць электраэнергію ў Беларусь
Расійская кампанія "Інтэр РАО" вядзе перамовы аб пастаўках электраэнергіі ў Беларусь. Чакаецца, што такія пастаўкі пачнуцца ўжо ў лютым. Як паведамляе Лента.ру, такім чынам Беларусь вымушаная рэагаваць на спыненне са студзеня 2011 года паставак электраэнергіі з Украіны. Прычына — бакі не могуць дамовіцца пра цану.
Паводле словаў першага віцэ-прэм'ера Ўкраіны Андрэя Клюева, Беларусь патрабавала зніжак, заяўляючы, што мае больш выгадную прапанову ад Расіі.
У сваю чаргу, ва Ўкраіне адзначаюць, што і так прапаноўвалі экспартныя пастаўкі па ўнутраных коштах. Зніжка да гэтай цаны азначала б, што мясцовыя энергетыкі стануць працаваць стратна. На такі крок Украіна пайсці не можа, адзначыў Клюеў.