Украіна: шанцаў арганізаваць транзіт праз Беларусь пакуль няма, гэта небяспечна

"Такая ідэя калісьці прапрацоўвалася, аднак відавочна, што ў цяперашніх умовах гэта нерэалістычна" / pixabay
"Такая ідэя калісьці прапрацоўвалася, аднак відавочна, што ў цяперашніх умовах гэта нерэалістычна" / pixabay

Візіт прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуцін у Мінск пацвярджае, што шанцаў арганізаваць транзіт украінскіх тавараў праз Беларусь пакуль няма, мяркуе намеснік міністра эканомікі Украіны Тарас Качка. Паводле яго слоў, такі транзіт пакуль немагчымы, бо ўкраінскім таварам на тэрыторыі Беларусі нельга гарантаваць бяспеку. Гаворка ідзе, у прыватнасці, пра транспарціроўку збожжавых.

"Такая ідэя калісьці прапрацоўвалася, аднак відавочна, што ў цяперашніх умовах гэта нерэалістычна з гледзішча рызык бяспекі", — цытуе чыноўніка "Інтэрфакс-Украіна".

У пачатку снежня прайшла сустрэча генеральнага сакратара Антоніу Гутэрыша з намеснікам міністра замежных спраў Беларусі Юрыем Амбразевічам. Паводле вынікаў гэтай сустрэчы ААН заявіла, што Беларусь без папярэдніх умоў гатовая забяспечыць транзіт украінскага збожжа праз сваю тэрыторыю ў парты Балтыі.

Качка кажа, што такі план пакуль нельга ўспрымаць сур'ёзна і што Украіне давядзецца разлічваць на іншыя варыянты транзіту. Першы — разблакіроўка чарнаморскіх партоў, другі — развіццё інфраструктуры на захадзе Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі