Украіна — супернік Вялікабрытаніі ў чвэрцьфінале Еўра-2020
У 1/8 фіналу Еўра-2020 зборная Украіны абыграла каманду Швецыі / Reurets
Зборная Украіны перамагла каманду Швецыі на чэмпіянаце Еўропы па футболе і ўпершыню выйшла ў 1/4 фіналу.
Матч адбыўся напярэдадні вечарам у Глазга. Пасля асноўнага часу лік на табло быў 1:1. Галы забілі ў украінцаў Аляксандр Зінчанка і Эміль Форсберг ў шведаў.
Пераможны мяч у браму шведскай каманды ў дададзены час з перадачы Зінчанка забіў Арцём Доўбік.
На гэтым ЧЕ Украіна выйшла ў плэй-оф з трэцяга месца ў групе — на групавым этапе яна перамагла паўночнамакедонцаў, але саступіла зборным Нідэрландаў і Аўстрыі. Але ў выніку ўпершыню будзе гуляць у чвэрцьфінале Еўра.
"Гэта было нерэальна крута. Хлопцы, respect — вы сапраўдныя байцы", — адрэагаваў на перамогу зборнай прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Та-а-ак, це перемога-а-а! Ми в 1/4 Євро!!! Неймовірна напруга, шалена «заруба» в екстра-таймі та феєрична розв’язка на 121-й хвилині. Це було нереально круто! Хлопці, respect – ви справжні бійці! Бєсєдіну – здоров'я. Слава Україні! pic.twitter.com/21LtRqqitA
— Володимир Зеленський (@ZelenskyyUa) June 29, 2021
У чвэрцьфінале ўкраінская зборная сустрэнецца з камандай Англіі. Брытанцы напярэдадні абыгралі немцаў з лікам 2:0. Гульня пройдзе ў Рыме 3 ліпеня.
Таксама ў рамках чвэрцьфіналу пройдуць матчы Бельгія—Італія (2 ліпеня, Мюнхен), Швейцарыя — Іспанія (2 ліпеня, Санкт-Пецярбург) і Чэхія — Данія (3 ліпеня, Баку).
Пераможца чэмпіянату Еўропы вызначыцца 11 ліпеня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.