Украіна ўпершыню ўдарыла па Расіі брытанскімі ракетамі Storm Shadow — Bloomberg

Брытанская ракета Storm Shadow, ілюстрацыйнае фота

Брытанская ракета Storm Shadow, ілюстрацыйнае фота / ukdefencejournal.org.uk

Упершыню ўкраінскія войскі ўдарылі па расійскай тэрыторыі брытанскімі крылатымі ракетамі Storm Shadow. Пра гэта заяўляе інфармагенцтва Bloomberg, спасылаючыся на ўласныя крыніцы.

Напярэдадні ў СМІ з'явіліся паведамленні (якія пазней пацвердзіла Мінабароны Расіі), што УСУ ўпершыню нанеслі ўдар амерыканскімі ракетамі ATACMS. Паведамлялася, што гэтымі ракетамі была атакаваная Бранская вобласць. Афіцыйна Украіна гэтыя звесткі не пацвярджала.

Пра тое, што ўкраінскія вайскоўцы атакавалі Курскую вобласць брытанскімі ракетамі Storm Shadow паведамлялі таксама расійскія праваенныя тэлеграм-каналы, адзначае Бі-Бі-Сі.

Некалькі дзён таму ў СМІ паведамлялася, што заходнія саюзнікі дазволілі Украіне ўжываць сваю зброю для атак па расійскай тэрыторыі. Пры гэтым удакладнялася, быццам Вялікабрытанія і Францыя абмежавалі зону атакі Курскай вобласцю, дзе часці УСУ вядуць баі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі