Украіна ўпершыню ўдарыла па Расіі з дапамогай ракет ATACMS — СМІ
Выбух у Бранскай вобласці
У ноч на 19 лістапада украінскія вайскоўцы атакавалі дальнабойнымі ракетамі ATACMS арсенал каля горада Карачаў у Бранскай вобласці. Гэта першы ўдар пасля таго, як ЗША далі дазвол на атаку расійскай тэрыторыі такой зброяй, адзначае hromadske.ua.
Пра тое, што ўдар быў нанесены ракетамі, пішуць украінскія СМІ.
У Генштабе УСУ паведамілі, што быў узарваны расійскі арсенал у Бранскай вобласці, які належаў Галоўнаму ракетна-артылерыйскаму ўпраўленню Мінабароны РФ. Паведамлялася, што там захоўваліся артылерыйскія боепрыпасы, у прыватнасці, з Паўночнай Карэі, а таксама кіраваныя авіябомбы, зенітныя ракеты і боепрыпасы да рэактыўных сістэм залпавага агню.
ЗША далі Украіне дазвол на выкарыстанне дальнабойных ракет, як пісалі журналісты, у адказ на тое, што Расія прыцягнула да вайны войскі КНДР.
Тым часам кіраўнік Расіі Уладзімір Пуцін 19 лістапада падпісаў указ па абноўленай ядзернай дактрыне РФ. Яго спікер Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што Расія можа нанесці ядзерны адказ, калі УСУ выкарыстаюць супраць РФ заходнія няядзерныя ракеты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.