Украіна ўстанавіла дзясяткі тысяч мін на мяжы з Беларуссю

Беларуска-ўкраінская мяжа, 11 лістапада 2021 года / Reuters

Беларуска-ўкраінская мяжа, 11 лістапада 2021 года / Reuters

Узброеныя сілы Украіны ўстанавілі дзясяткі тысяч мін на мяжы з Беларуссю ў Ровенскай вобласці, піша выданне Українські Новини са спасылкай на камандаванне аб'яднаных сіл УСУ.

"На памежным участку ў Ровенскай вобласці была павялічана колькасць назіральных пастоў, сфармаваныя новыя апорныя пункты, устаноўленыя дзясяткі тысяч мін і сярод іх не менш за 20% супрацьпяхотных мін кіраванага варыянту", — заявіў камандуючы Аб'яднанымі сіламі УСУ Сяргей Наеў.

Ён падкрэсліў, што на гэты момант на валынскім кірунку няма прыкметаў падрыхтоўкі беларускага войска да наземнай наступальнай аперацыі.

"У цяперашні час пагрозы няма, але яна можа сфармавацца ў будучыні", — кажа Наеў.

Ён лічыць, што для таго, каб падрыхтавацца да наступальных дзеянняў на гэтым кірунку, суперніку цяпер спатрэбіцца не менш за паўтара месяца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі