Украіна вызваліла 1170 квадратных кіламетраў на Херсонскім напрамку

"Працягваецца праца і па замацаванні тэрыторый, і па іх зачыстцы, і па правядзенні стабілізацыйных мер"
"Працягваецца праца і па замацаванні тэрыторый, і па іх зачыстцы, і па правядзенні стабілізацыйных мер"

Украіна вызваліла 1170 квадратных кіламетраў на Херсонскім напрамку. Пра гэта паведаміла кіраўнік аб'яднанага каардынацыйнага прэс-цэнтра сіл абароны поўдня Украіны Наталля Гумянюк.

“Па стане на сёння ўжо з пачатку актыўных дзеянняў вызвалена больш за 1170 кв. км на Херсонскім напрамку. Працягваецца праца і па замацаванні тэрыторый, і па іх зачыстцы, і па правядзенні стабілізацыйных мер, паколькі населеныя пункты, у якія мы заходзім, пакідаюць у сабе яшчэ шмат "сюрпрызаў" ад акупантаў", — расказала яна.

Некалькі дзён таму прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведамляў, што з 1 кастрычніка ў Херсонскай вобласці ад расійскіх войскаў было вызвалена больш за 500 квадратных кіламетраў тэрыторыі і дзясяткі населеных пунктаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі