Украінцаў-палонных вызваляць у Мінску?

Украінцаў-палонных вызваляць у Мінску?

У Мінску дамовіліся пра вызваленне групы ўкраінскіх палонных, якіх утрымліваюць самаабвешчаныя рэспублікі на Данбасе. Пра гэта заявіў адзін з лідараў "Апазіцыйнай платформы — За жыццё" Вадзім Рабіновіч. Паводле яго слоў, перадача гэтых людзей мусіць адбыцца ў... беларускай сталіцы, інфармуе hromadske.ua. Магчыма, гэта недакладнасць, бо раней абмен і перадача палонных адбывалася на Данбасе ў зоне размежавання.

Рабіновіч сведчыць, што прамыя перамовы з кіраўнікамі самаабвешчаных рэспублік Дзянісам Пушыліным і Леанідам Пасечнікам 27 чэрвеня правёў Віктар Медвядчук, кіраўнік палітрады партыі "Апазіцыйная платформа — За жыццё". Дасягнутая дамоўленасць, што палонныя вернуцца ва Украіну ўвечары ў чацвер ці ў пятніцу. Ужо агучаны спіс: Дзмітро Вялікі, 1988 г. н, вайсковец, у палоне з 11 верасня 2016 года; Якаў Верамейчык, 1986 г. н., вайсковец, у палоне з 25 траўня 2018 г.; Эдуард Міхееў, 1964 г. н., цывільны, у палоне з 16 кастрычніка 2017-га; Максім Гарайнаў, 1984 г. н., вайсковец, у палоне з 22 траўня 2019 года.

Медвядчук назваў перадачу палонных "важным гуманітарным крокам з боку Данецка і Луганска".

У МЗС Беларусі сказалі Еўрарадыё, што ў згаданых перамовах не ўдзельнічаюць, таму каментаваць інфармацыю пра перадачу палонных не могуць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі